ВАЕ́ННА-ТАПАГРАФІ́ЧНАЯ СЛУ́ЖБА, спецыяльная служба ва ўзбр. сілах, прызначаная для тапагеадэзічнага забеспячэння войск у мірны і ваен.час. Мае свае органы ў штабах злучэнняў і аператыўных аб’яднанняў, тапагр., аэрафатаграфічныя атрады, ваен.навуч. ўстановы, картаграфічныя ф-кі і інш.